Выстава "Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба"

Выстава "Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба"
20 мая 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала працаваць выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба”.

Станіслаў Жукоўскі (1875–1944) – тонкі жывапісец, аўтар лірычных, з лёгкім адценнем настальгіі пейзажаў і інтэр’ераў. Ён адзін з нямногіх мастакоў мяжы стагоддзя, якія працавалі з тэмай сядзібы. Сядзібныя краявіды, але яшчэ больш інтэр’еры сталі яго візітнай карткай.

Выстава паглыбляе ў атмасферу сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя з яе павольнымі буднямі, цеснай сувяззю з прыродай не толькі дзякуючы віртуознаму жывапісу Станіслава Жукоўскага, але і за кошт інсталяцый з мэблі, гадзіннікаў, фарфору, скульптуры і іншых прадметаў сядзібнага побыту. Прадметы з карцін “выходзяць” у прастору, ствараючы адчуванне прысутнасці.

У экспазіцыі, акрамя карцін Станіслава Жукоўскага, будуць прадстаўлены работы мастакоў яго акружэння – творы Ісака Левітана, у якога Жукоўскі вучыўся, і сяброў мастака – Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Маравава, Канстанціна Каровіна і інш.

Экспазіцыя ўключае больш за 100 твораў жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама адзін твор з карпаратыўнай калекцыі ААТ “Белгазпрамбанк”.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі