У нашым горадзе адчуваецца востры недахоп мерапрыемстваў, якія можна наведваць сям'і з малымі дзецьмі. І асабліва важна пачынаць прывучаць дзяцей да паходаў у мастацкі музей. Вучыць іх глядзець, вучыць бачыць, стымуляваць да творчасці. Дадзеная выстава працяг праекта студыі "Дзеці – дзецям".
Асобныя блокі экспазіцыі размешчаны такім чынам, каб глядзець было зручна менавіта дзецям, г.зн. на ўзроўні вачэй маленькага гледача.
Арт-студыя «Гекльберы» у рамках накірунку «Малюем і ствараем разам!» прыцягвае для ўдзелу ў сваіх праектах і дарослых. Ужо 5 разоў супрацоўнічае са студыяй Яўген Зайцаў – самы яркі і самы малады мастак нашага горада. І, вядома, найважнейшыя людзі ў жыцці дзяцей - іх бацькі. Сямейныя каштоўнасці – прыярытэт у рабоце студыі. Сумесныя работы прадстаўлены ў рамках напрамку «Малюем і ствараем разам!»
На выставе шмат мора, фантастычных рыб, казачных кітоў, якія нясуць у далеч цэлыя гарады. Мімішныя выявы якія можна бясконца разглядаць, любуючыся дробнымі дэталямі, змешчаныя ў гнёзды. Гняздо, у дадзеным, выпадку гэта сімвал дома, абароненасці. Работы дораць гледачу адчуванне спакою і прымірэння.