Дзень сям’і ў Мастацкім музеі

 Дзень сям’і ў Мастацкім музеі
Дзень сям’і ў Мастацкім музеі – мерапрыемства для сумеснай творчасці дзяцей, бацькоў, бабуль і дзядуляў. 15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сям’і. Музей запрашае сустрэць гэту святочную падзею ўсёй сям’ёй у кампаніі твораў мастацтва.

Праграма мерапрыемства:

  • У 11:30 – інтэрактыўная праграма “Калейдаскоп”.
    Які настрой у колера? Ці можа фарба гучаць? Колькі існуе адценняў? Госці пазнаёмяцца з асноўнымі і дадатковымі колерамі і прымуць удзел у фарбавых эксперыментах.
    Заняткі разлічаны на дзяцей ад 6 да 8 гадоў.
    Кошт праграмы – 8 руб.

    Па папярэднім запісе па тэл.:
     + 375 25 667 78 19
     
  • А 16-й гадзіне – бясплатная інтэрактыўная праграма “Партрэты даўнія мінулых пакаленняў” для шматдзетных сямей.
    Удзельнікі зазірнуць у “партрэтную галерэю”, адчуюць сябе ў ролі мадэлі або мастака, “уступяць у дыялог” з адным з герояў старадаўняга партрэта і правядуць уласнае даследаванне партрэтных вобразаў.
    Праграма разлічана на дзяцей ад 10 гадоў.

    Па папярэднім запісе па тэл.: + 375 25 667 78 19
     
  • Творчыя зоны, дзе ўвесь дзень можна маляваць, размалёўваць, складаць і клеіць уласныя шэдэўры.
     
  • Фотазона, дзе вы зможаце зрабіць вясёлыя сямейныя фатаграфіі.

Свята адбудзецца дзякуючы сябру і партнёру музея – сетцы крам “Арт-тэрыторыя” і брэнду тавараў для дзіцячай творчасці “Цветик”, якія дадуць наведвальнікам усе неабходныя матэрыялы для іх творчасці.

Наведванне мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.

А таксама не забываем пра сямейны білет выхаднога дня:

  • 2 дарослых + 1 дзіця – 20 руб.
  • 2 дарослых + 2 дзіцяці – 24 руб.
  • 2 дарослых + 3 дзіцяці – 28 руб.
Падзеі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”
Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Сустрэча аматараў Японіі
Сустрэча аматараў Японіі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Праграма да Міжнароднага дня музея
Праграма да Міжнароднага дня музея

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні