Канцэрт

Канцэрт A.M.A.D.I.S. Brass.

Канцэрт A.M.A.D.I.S. Brass.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мы ведаем формулу для таго, каб палепшыць лета ў горадзе: мастацтва + добрая музыка. 7 ліпеня а 19-й гадзіне новы корпус стане прасторай, напоўненай музыкай, артыстамі брас-секстэта Вялікага тэатра Беларусі A.M.A.D.I.S. Brass.

Канцэрты ў Мастацкім музеі не абавязваюць заставацца ў глядзельнай зале, бо гук падарожнічае па ўсёй экспазіцыі. Разам з A.M.A.D.I.S. Brass мы падрыхтавалі праграму, якая зробіць вечар чацвярга ў музеі асаблівым і пакіне добрыя ўспаміны.

У праграме – творы Джэрэмая Кларка, Людавіка Эйнаўдзі, Жан-Жазэфа Мурэ, Георга Фрыдрыха Гендэля, Іагана Себасцьяна Баха, Гаўрыіла Папова, Джада Фрыдмана і іншых.*

Дзмітрый Гарбачук – труба

Аляксандр Антановіч – труба

Павел Кунц – валторна

Андрэй Міхалевіч – трамбон

Віктар Ярыноўскі – туба

Міхаіл Канстанцінаў – ударныя інструменты.

 

Білеты ўжо ў касе музея. Кошт білета на канцэрт і наведванне галоўнага корпуса (Леніна, 20 і 20а) – 20 руб.**

*У праграме магчымы змены.

**7 ліпеня з 18:30 наведванне экспазіцыі галоўнага корпуса (Леніна, 20а) дапушчальна толькі па білеце на канцэрт.

іншыя выставы
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі