Мастацкі музей запрашае на канцэрт лаўрэатаў і стыпендыятаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі “Натхнёны палёт маладосці”!
Падзея адбудзецца ў рамках IX Міжнароднага Велікоднага фестывалю “Імклівыя імгненні часу” – аднаго з самых значных культурных праектаў вясны, які аб’ядноўвае яркіх маладых выканаўцаў, пераможцаў міжнародных конкурсаў і прадстаўнікоў вядучых творчых ВНУ.
На сцэне выступяць мандаліна-гітарны і камерны аркестры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ствараючы асаблівую атмасферу жывога гучання.
Гэта цудоўная магчымасць дакрануцца да новага пакалення музычнага мастацтва і адчуць жывую атмасферу творчасці і натхнення!
- 15 красавіка (серада), 17:00
- галоўны корпус (Леніна, 20), сяродкрыжжа