Шэдэўр Іллі Рэпіна "Беларус" упершыню ў Мінску

Шэдэўр Іллі Рэпіна "Беларус" упершыню ў Мінску
Шэдэўр Іллі Рэпіна "Беларус" з пастаяннай экспазіцыі Дзяржаўнага Рускага музея і тры іншыя работы майстра са збору Рускага музея зараз можна ўбачыць на выставе "Рэпін і вучні" ў Мастацкім музеі.

Твор "Беларус" Ілля Рэпін напісаў у сядзібе Здраўнёва пад Віцебскам у 1892 годзе. Герой жывапіснага палатна — селянін Сідар Шаўроў. 

Перыяд 1880–1890-х гадоў лічыцца найвышэйшым росквітам партрэтнай творчасці жывапісца, у гэты час мастак стварае незвычайныя па каларыстычным гучанні, артыстызме выканання і эстэтычнай прыгажосці выявы сучаснікаў. 

Убачыць на свае вочы шэдэўры майстра можна да 7 ліпеня ў галоўным корпусе Мастацкага (Леніна, 20). 

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі