Мерапрыемства

Творчая сустрэча з мастаком Міколам Бушчыкам

Творчая сустрэча з мастаком Міколам Бушчыкам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Міколам Бушчыкам, якая пройдзе 11 ліпеня (чацвер) у 18:30 у Мастацкім музеі.

Месцам сустрэчы з майстрам стане яго персанальная выстава «Мікола Бушчык. Жарсць колеру» ў выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24). 

Мікола Бушчык — беларускі мастак-экспрэсіяніст, прадстаўнік нацыянальнага авангарду, працуе ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта. Піша алеем і ў тэхніцы акварэлі. 

У рамках сустрэчы мастак раскажа пра свой творчы шлях і пазнаёміць гледача з яркімі і самабытнымі творамі, прадстаўленымі на выставе. 

Наведаць творчую сустрэчу можна па ўваходным білеце ў выставачны корпус музея. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі