Выстава "Аляксандр Фінскі. Скульптура. Графіка"

Выстава "Аляксандр Фінскі. Скульптура. Графіка"
21 студзеня 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачнепрацаваць выстава скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара.

Беларускі скульптар Аляксандр Фінскі вядомы сваімі працамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Створаныя майстрам кампазіцыі нельга аднесці да якой-небудзь пэўнай тэматыкі, у іх наглядна прасочваецца сувязь з рознымі відамі мастацтва, гістарычнымі перыядамі і сацыяльнымі з’явамі. У сваіх творах ён адлюстроўвае дух канкрэтнай эпохі, канкрэтнай асобы мінулага, і ў той жа час пластыка яго сучасная.

Станковыя творы Аляксандра Фінскага схільныя да абагульненых форм, яны нясуць лірычныя інтанацыі. Суцэльнасць, мяккасць пластыкі іх скульптурных форм, выразнасць, шчырасць уласцівая гэтым працам. Усе творы гавораць з гледачом простай, зразумелай яму мовай людскіх пачуццяў і эмоцый.

Работы Аляксандра Фінскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве і прыватных калекцыях Германіі, Францыі і Аўстрыі.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень