Выстава

Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»

Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

19 чэрвеня 2026 года а 17-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» ў Магілёве (г. Магілёў, вул. Ленінская, 37) пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу гомельскай мастачкі Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны»

На выставе прадстаўлены жывапіс Лізаветы Аўчыннікавай – мастачкі з выпрацаваным прафесійным почыркам і пачуццём стылю. Разнастайнасць сюжэтаў і тэхнічных прыёмаў, яркасць каларыту з’яўляюцца адметнымі рысамі яе творчасці. Аўтар паслядоўна эксперыментуе, ужываючы розныя тэхнічныя і стылявыя рашэнні. Свабодна валодаючы тэхнікай акадэмічнага малюнка, мастачка робіць акцэнт на сімволіцы і вытанчаных сэнсавых сюжэтах. Яе творам уласцівыя інтэлектуальны падыход да каларыту, экспрэсіўнасць формы і колеру, глыбокая прапрацоўка фактуры палатна.

Выставачны праект «Момант нейтральны» ўяўляе сабой даследаванне пункта судакранання аўтара з рэальнасцю. Пад нейтральнасцю тут разумеецца не адсутнасць пачуццяў, а прастора найбольшай канцэнтрацыі, у якой аб’ект губляе звыклае значэнне і надзяляецца новым сэнсам праз колер, лінію і фактуру. Свет сам па сабе пазбаўлены афарбоўкі і з’яўляецца нейтральным асяроддзем. Погляд мастака становіцца інструментам, які парушае гэты спакой.

Мастак пры дапамозе яркіх вобразаў на палотнах прапануе гледачу пазнаёміцца з ключавымі напрамкамі праекта, такімі як трансфармацыя аб’екта праз прызму аўтарскага бачання, дыялог парадку і хаосу, момант суб’ектыўнай цішыні карціны.

Выстава жывапісу «Момант нейтральны» працягнецца да 19 ліпеня 2026 года.

 

Куратар – Ларыса Будкевіч, старшы навуковы супрацоўнік філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В. К.  Бялыніцкага-Бірулі».

іншыя выставы
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі