У гэты раз глядач даведаецца пра ўмовы захоўвання карцін у залах і фондах музея. Цікавымі фактамі пра догляд за шэдэўрамі, тэмпературны рэжым і ўзровень вільготнасці, якія падтрымліваюцца ў самым буйным музеі краіны з больш чым за 37 тысяч твораў мастацтва, падзяліліся супрацоўнікі навукова-фондавага аддзела Мастацкага музея ў сюжэце праграмы “Наша раніца”.