Лекцыя

Лекторый выхаднога дня ў Мастацкім

Лекторый выхаднога дня ў Мастацкім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22 студзеня а 17-й гадзине адбудзецца лекцыя “Астральныя сімвалы на антычных манетах: міждысцыплінарны падыход”.

Манетны чакан Антычнасці надзвычай багаты на сюжэты і ўяўляе сабой сведчанне высокага мастацтва. 

Слухачы лекцыі змогуць пазнаёміцца адразу з некалькімі кантэкстамі вывучэння гэтага незвычайнага феномена. Ён будзе разгледжаны ў якасці аб’екта вывучэння астральнай сімволікі, якая адлюстроўвае астранамічныя веды ў антычнай культуры. Таксама пойдзе гаворка пра рэлігійныя вераванні, міфалагічныя ўяўленні, звязаныя з культамі свяцілаў, уплыў астральнай сімволікі на жыццё і паўсядзённыя практыкі людзей, іх светаўспрыманне. 

Лекцыю чытае Аляксандр Шымбалёў – астраном, старшы выкладчык БДПУ імя М. Танка. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. 

іншыя выставы
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі