Перформанс "Восеньская атмасфера" плэйбэк-тэатра "Свой дах"

Перформанс "Восеньская атмасфера" плэйбэк-тэатра "Свой дах"
16 лістапада 2024 года а 17-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь - "Музей "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст." (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) пройдзе перформанс "Восеньская атмасфера" плэйбэк-тэатра "Свой дах"

Восень - выдатная пара года. Усё вакол напаўняецца чымсьці асаблівым: яркімі адценнямі лісцяў, таямнічым і зыбкім туманам. Пасля нараджэння і абнаўлення вясны, свабоды і маладосці лета, восень - час для разважанняў і пераасэнсавання перажытага.

Плэйбэк спектакль – гэта захапляючае падарожжа ў свой унутраны свет, дзе рэальная гісторыя ажывае на сцэне. Можна зноў пражыць забытыя пачуцці, альбо прыйсці да разумення пройдзенага досведу пад іншым ракурсам, адкрыць новыя сэнсы праз убачаную гісторыю іншага чалавека.

У час спектакля наведвальнікаў чакае стварэнне жывых паштовак па матывах асабістых рэальных гісторый.

Будзем рады бачыць кожнага, хто гатовы стварыць новую душэўную прастору ў сценах музея "Дом Ваньковічаў".

 

Уваход на мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.

 

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі