Запрашаем вас 16 красавіка а 19-й гадзіне адчуць гэты незвычайны саюз гуку і прасторы на dj-сэце ад чароўнай VÈRTIGO - мастачкі музычных калажаў і эстэтыкі «новага рэтра».
Яе фірмовы стыль-гэта гіпнатычныя пераходы паміж тонкіх меладычных слаёў, дзе кожны трэк нібы дэталь вялікага твора
Вы зможаце гуляць паміж экспанатамі, губляючы пачуццё прасторы, або застыць у цэнтры залы перад любімай работай.
Першы DJ-сэт у сценах Мастацкага! Будзь сярод тых, хто гэта пачуе
Калі: 16 красавіка, старт у 19:00
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей
DJ-сэт ад VÈRTIGO