Прапануем незвычайны і небанальны падарунак для вашай другой палавінкі, мамы, бабулі, сястры ці сяброўкі. У Міжнародны жаночы дзень, 8 сакавіка, для цудоўных лэдзі дзейнічае скідка 50% на ўваходны білет у музей!
Формула добрага свята = няспешны шпацыр па пастаяннай экспазіцыі і часовых выставах + мілыя фота ў Instagram + купля сувеніра ў музейнай краме + адпачынак у кафэ і салодкі дэсерт з кавай.
Чакаем вас у гэту нядзелю!
*Скідка не распаўсюджваецца на білеты на выставу “Два стагоддзі моды ў Мастацкім” і лекцыю з майстар-класам па стварэнні калажаў.