Выстава “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”

Выстава “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”
16 чэрвеня 2023 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”.

У 2023 годзе споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава(11[24].03.1908, с. Звéравічы Краснінскага павета Смаленскай губерні – 02.10.1968, Мінск).

Аляксей Глебаў належыць да плеяды мастакоў, творчасць якіх пачалася падчас фарміравання і станаўлення беларускай скульптурнай школы. Жыццёвы і творчы шлях майстра з’яўляецца адной з найбольш яскравых і непрацяглых старонак у гісторыі беларускага мастацтва сярэдзіны XX стагоддзя.

Выстава Аляксея Глебава ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ахопіць перыяды творчага жыцця майстра з 1940-х па 1960-я гады, з ваенных да апошніх гадоў жыцця. Усе работы звязаны з асноўнымі этапамі шляху скульптара ў мастацтве і раскрываюць галоўныя напрамкі яго мастацкіх пошукаў. На выставе будуць экспанавацца творы скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і фондаў Беларускага саюза мастакоў, а таксама дакументы і фатаграфіі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, з асабістага архіва скульптара Аляксандра Міхайлавіча Каструкова і архіва сям’і Аляксея Канстанцінавіча Глебава. Дапоўняць экспазіцыйную прастору жывапісны, скульптурны і графічныя партрэты Аляксея Глебава, створаныя яго калегамі па творчым цэху, са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама відэафільм і радыёперадача аб скульптары з унікальнымі запісамі яго голасу з фондаў Белтэлерадыёкампаніі.

 

Экспанаванне выставы падоўжана 
па 21 жніўня 2023 года

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • Пастаянная экспазіцыя (Леніна, 20А) і выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24)

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47)

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень