Выстава “Барыс Кустодзіеў”

Выстава “Барыс Кустодзіеў”
23 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Барыс Кустодзіеў”, прымеркаваная да 145-годдзя з дня нараджэння выбітнага рускага мастака Б. М. Кустодзіева (1878–1927), аднаго з арыгінальных майстроў рускага мастацтва канца XIX – першай чвэрці XX стагоддзя.

Экспазіцыю гэтай выставы складае калекцыя твораў мастака са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, кнігі, ілюстраваныя майстрам, з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фатаграфіі з сямейнага альбома Кустодзіевых, які знаходзіцца ў зборы Астраханскай карціннай галерэі імя П. М. Дагадзіна. У пачатку XX стагоддзя Б. М. Кустодзіеў сур’ёзна захапляўся фатаграфіяй і пакінуў шэраг здымкаў, якія адносяцца да 1902–1906 гадоў і адлюстроўваюць сям’ю і блізкіх мастака, іх жыццё ў маёнтку Паўлаўскае, будаўніцтва дома-майстэрні “Церамы”.

Выстава раскрывае ўніверсалізм таленту Б. М. Кустодзіева і знаёміць гледача з непаўторнай мастацкай індывідуальнасцю выдатнага майстра, чыя шматгранная і яркая творчасць, прасякнутая радасцю быцця, аптымізмам і гуманізмам, – унікальная і цікавая з’ява ў рускім мастацтве.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі