Выстава жывапісных і графічных работ “Палітра Памяці”

Выстава жывапісных і графічных работ “Палітра Памяці”
Дзень народнага адзінства – свята мудрасці народа, узаемапавагі, разумення, міру і спакою! Юныя мастакі Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №75 г. Мінска імя Масленікава П. В.” напярэдадні Дня народнага адзінства пад кіраўніцтвам настаўнікаў гімназіі падрыхтавалі выставу жывапісных і графічных работ “Адзіныя творчасцю з табою, Беларусь!”.

Ключавая тэма карцін, што экспануюцца юнымі мастакамі гімназіі, – адлюстраванне жыцця Беларусі і яе жыхароў; памяць аб бессмяротным подзвігу, гераізме, стойкасці і любві да Радзімы нашага народа жыве ў нашых сэрцах і служыць высокім маральным арыенцірам. Славутасці, утульныя і ўпадабаныя мясціны роднага горада Мінска дадуць магчымасць наведвальнікам выставы пашырыць гарызонты ўспрымання і паказаць, як цёплая душа Беларусі зараджае яе жыхароў дабром і любоўю. Юныя мастакі перакананы, што кожная работа выставы здольная натхніць гледача, звярнуць яго ўвагу на прыгажосць навакольнага свету і заахвоціць да творчых здзяйсненняў.

Творчасць – галоўны складнік навучальнага працэсу ў гімназіі. Глыбокае асэнсаванне класічнай мастацкай традыцыі, тэарэтычныя асновы выяўленчага мастацтва, сучасная творчасць даюць пачатак праяўленню сапраўдных творчых здольнасцей вучняў гімназіі.

Вялікае значэнне ў адукацыйнай дзейнасці надаецца такім прадметам, як малюнак, жывапіс, кампазіцыя, лепка (скульптура), архітэктурная кампазіцыя, дызайн, камп’ютарная графіка, перспектыва. Вучні гімназіі робяць яркі і займальны шлях у выбраным ім напрамку.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі