Выстава жывапісу “Настрой”

Выстава жывапісу “Настрой”
З 24 студзеня 2024 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» (вул. Інтэрнацыянальная, 33 А) – адкрываецца выстава мастака Тамары Турбінскай “Настрой”.

Тамара Турбінская нарадзілася 19 ліпеня 1969г ў г. Шклове Магілёўскай вобласці. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Маляваць любіла заўсёды. Многія гады гэта было проста захапленне, якое прыносіць задавальненне і радасць. Сур'ёзна займацца жывапісам пачала апошнія 10 гадоў. За гэты час стварыла больш за 50 цікавых работ, сярод якіх нацюрморты, пейзажы, партрэты. Многія з яе твораў знаходзяцца ў прыватных калекцыях. 

Ужо адбыліся дзве персанальныя выставы мастака: у ліпені 2021 г.у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінск, у маі 2023 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа г. Мінск.

Любая выстава, як лічыць Тамара Турбінская – гэта магчымасць даведацца адзін аднаго лепш, падзяліцца цяплом душы, пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць цікавыя ідэі для будучых работ. 

Уваход на выставу па ўваходным білеце ў музей.

Работа выставы будзе доўжыцца да 24 лютага 2024 года.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі