Адкрыццё выставы Г. Х. Вашчанкі “Палескі волат”. Фотасправаздача

Адкрыццё выставы Г. Х. Вашчанкі “Палескі волат”. Фотасправаздача
21 снежня 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі (1928–2014) “Палескі волат”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння мастака.

З урачыстым словам на адкрыцці выступілі намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вікторыя Аляксандраўна Кузьміна, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатольевіч Отчык, сын Г. Х. Вашчанкі, мастак-графік Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка, вядучыя прадстаўнікі мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі.

Музычным афармленнем мерапрыемства сталі выступленні ансамбля цымбалістаў "Залатая струна" Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі і хору Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 ім. Л. П. Александроўскай.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 жывапісных твораў мастака з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і сям’і майстра.

Гаўрыіл Вашчанка сапраўды быў волатам у выяўленчым мастацтве. Лепшыя яго творы (няхай гэта будзе сюжэтна-тэматычная карціна ці партрэт, пейзаж або нацюрморт) увасобілі цэлую эпоху з яе пошукамі ідэалаў. 

Работа выставки продлится до 4 февраля 2024 года.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”
Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Сустрэча аматараў Японіі
Сустрэча аматараў Японіі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Праграма да Міжнароднага дня музея
Праграма да Міжнароднага дня музея

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні