Адкрыццё выставы “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха”. Фотасправаздача

Адкрыццё выставы “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха”. Фотасправаздача
22 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971).

Выставачны праект “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха” знаёміць з творчай спадчынай мастака.

З урачыстым словам на адкрыцці выступілі намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вікторыя Аляксандраўна Кузьміна; першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васільевіч Уродніч; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Апанасавіч Апіёк; члены сям'і Івана Восіпавіча Ахрэмчыка.

Музычным афармленнем цырымоніі адкрыцця сталі выступленні Мітрапалічага хору Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска, навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 ім. Л. П. Александроўскай і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №18 г. Мінска.

І. В. Ахрэмчык працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу ў многіх жанрах станковай карціны: партрэт, пейзаж, нацюрморт, буйнафарматныя работы на гістарычную тэму, ствараў таксама і манументальныя палотны. Іван Ахрэмчык з’яўляецца аўтарам адной з самых вядомых і значных работ на ваенную тэматыку “Абаронцы Брэсцкай крэпасці” (1957), якая ўваходзіць у пастаянную экспазіцыю музея.

На працягу ўсяго творчага шляху Івана Восіпавіча самымі ўпадабанымі жанрамі былі партрэт і пейзаж. Для партрэтаў пэндзля Івана Ахрэмчыка характэрна перадача ўнутранага эмацыйнага стану партрэтаванага, глыбіня яго характару. У пейзажах адлюстравана лірычная прыгажосць беларускай прыроды. У лясах і парках, палях і рэках можна ўбачыць чысціню колеру, вострае адлюстраванне нюансаў тону. Палітра мастака складаная па задуме, утрымлівае мноства градацый, з дапамогай якіх раскрываецца аўтарскае бачанне прыгажосці ў штодзённым. 

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, матэрыялы і фотаздымкі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава будзе працаваць да 21 студзеня 2024 года.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень