У ходзе лекцыі вы пазнаёміцеся з героямі партрэтаў беларускага жывапісца першай паловы XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча – мацi, сястрой, жонкай, сябрамі і знаёмымі мастака.
Музычнае суправаджэнне – гукі арфы – дапаможа падкрэсліць арыстакратызм і элегантнасць вобразаў і стварыць творчую атмасферу.
Лекцыю правядзе малодшы навуковы супрацоўнік філіяла, магістр мастацтвазнаўства Наталля Родзіна.
Кошт: навучэнцы – 11 р., дарослыя – 17 р.
Тэлефон для даведак: (017) 358-88-78
Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а.
Чакаем вас у нашым музеі!