Выстава

ДЭКАРТ-22

ДЭКАРТ-22

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З 9 чэрвеня па 30 ліпеня 2023 года ў музеі будзе працаваць выстава ўдзельнікаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22” “Выбранае”

У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал.

Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва “ДЭКАРТ-22”, што адбылася ў лістападзе 2022 года, былі прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.

Выстава твораў з V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22” дэманструе новыя падыходы да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое паступова выходзіць на іншы ўзровень – узровень аб’ектаў. 

Сярод лаўрэатаў ужо вядомыя мастакі, мэтры дэкратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – Валерый Калтыгін, Наталля Яўглеўская, Вольга Сазыкіна, Генадзь Фалей. Найбольш яскрава заявіла пра сябе сярэдняе пакаленне мастакоў – Вольга Рэднікіна, Вольга Сямашка, Ганна Амбросава, Хрысціна Высоцкая, Алена Чэпелева, Ірына Пекусава, Ірына Шчасная. Побач з імі імкліва развіваецца творчасць моладзі. 

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30