У ёй прынялі ўдзел: Марыя Аракелян (скрыпка), Аляксандра Дударэнка (віяланчэль), Стэфанія Шаўцова (скрыпка) – навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж імя Яўгена Глебава”; узорная тэатральная студыя “У кропку!” дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1 імя І. М. Лучанка”; студэнты першага курса спецыяльнасці “дашкольная адукацыя” і трэцяга курса спецыяльнасці “руская мова і літаратура”, якія навучаюцца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова па сумеснай адукацыйнай праграме з Чырчыкскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, у суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый К .І. Сердзюковай.
Мадэратарам мерапрыемства выступіла загадчык філіяла “Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі” Святлана Вікенцьеўна Строгіна. Святлана Вікенцьеўна, пазначыўшы тэматыку мерапрыемства, прадставіла аўдыторыі паважаную магіляўчанку, пісьменніка, філолага і былога выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Ганну Барысевіч, якая затым з незвычайным трапятаннем і вялікай любоўю ў сэрцы да людзей расказала пра сваю творчасць. Пісьменніца чытала выбраныя ўрыўкі са сваіх празаічных твораў і з непадробнай цікавасцю рэагавала на ўсё, што адбывалася ва ўрачыстай зале музея.