Фотасправаздача. Святкаванне 775-годдзя заснавання горада Магілёва і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Фотасправаздача. Святкаванне 775-годдзя заснавання горада Магілёва і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2 ліпеня

Падчас святкавання горада Магілёва – 755-годдзя з дня заснавання – на тэрыторыі музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбылася тэатралізаваная экскурсія “Ажыўшая гісторыя”, вернісаж юных і прафесійных мастакоў. Музейную пляцоўку наведала шмат гасцей і жыхароў горада.

З архіўных крыніц:

 Будынак, у якім зараз размяшчаецца філіял установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” “Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі”, – дом купца Анташкевіча. Маскоўскі гісторык Л. Аляксееў пісаў: “Гэта невялікі малапрыкметны домік, пабудаваны да таго ж у глыбіні двара, у першым паверсе складаецца з парадных пакояў, пакрытых разнастайнымі скляпеннямі. Тут размяшчаліся і сталовая, і прыёмная – усе гэтыя пакоі групаваліся вакол парадных сянец. Другі паверх з драўлянымі перакрыццямі служыў сям’і Анташкевіча для жыцця … У цэлым будынак падкупае нейкай інтымнасцю і прастатой”.

Відавочна, як адзін з самых лепшых у горадзе, ён быў прызначаны ўладамі для пражывання аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ, калі той у маі 1780 г. прыбыў у Магілёў для сустрэчы з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ.

3 ліпеня

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыўся святочны канцэрт “Квітней, мая Беларусь!” з удзелам творчых калектываў горада Магілёва.

Святкаванне
Святкаванне
Святкаванне
Святкаванне
Святкаванне
Святкаванне
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі