1 сакавіка (субота) а 17:00 запрашаем на канцэрт “Кросны лёсаў”, які адбудзецца ў рамках выставы “Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”.
Дзесяткі галасоў упадабанага ўсімі калектыва зноў напоўняць белую залу музея ў суботні вечар. У рэпертуары хору – творы беларускіх і замежных кампазітараў. У канцэрце прымуць удзел дзіцячы хор “POLIFONICA KIDS” і сімфанічны гурт. Чакаецца феерычны выступ, які падорыць гледачам натхненне, радасць і шчасце.
Пасля прагляду музычнага выступу прапануем звярнуцца да выяўленчага мастацтва. Наведванне выставы “Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” стане прыемным завяршэннем вечара і пакіне цёплыя ўспаміны пра час, праведзены ў Мастацкім музеі.
Наведаць канцэрт і выставу можна па ўваходным білеце – 28 руб. Уваход ажыццяўляецца з боку выставачнага корпуса (К. Маркса, 24).
