Космас Язэпа Драздовіча

Космас Язэпа Драздовіча
13 кастрычніка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага жывапісца, графіка, скульптара, пісьменніка, фалькларыста, этнографа і археолага Язэпа Нарцызавіча Драздовіча.

Самабытны і ўнікальны прадстаўнік айчыннай культуры і мастацтва, Язэп Драздовіч яшчэ пры сваім жыцці за разнастайнасць творчага дыяпазону набыў славу “беларускага Леанарда да Вінчы”. Ці не самай эксцэнтрычнай стыхіяй мастака стаў космас. Майстар вывучаў астраномію і нават выдаў папулярную кнігу ўласных разваг пра касмічную прастору “Нябесныя бегі” на беларускай мове.

Да дня нараджэння майстра ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 5 па 16 кастрычніка працуе выстава “Космас Язэпа Драздовіча”, на якой прадстаўлены творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Увазе наведвальнікаў прапануюцца карціны славутага мастака, якія з’яўляюцца часткай яго знакамітых “касмічных серый”, а таксама працы, дзе майстар праявіў свой талент партрэтыста. Частка твораў дэманструецца ўпершыню.

У межах святкавання 135-годдзя Язэпа Драздовіча 11 кастрычніка з 11.00 да 16.30 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць круглы стол, на якім свае даклады, прысвечаныя маштабнай фігуры мастака, яго ўплыву на беларускую культуру, прадставяць навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і запрошаныя спецыялісты. 

Сардэчна запрашаем!

Падзеі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”
Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Сустрэча аматараў Японіі
Сустрэча аматараў Японіі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Праграма да Міжнароднага дня музея
Праграма да Міжнароднага дня музея

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні