Канцэрт

Лэдзі Оперы

Лэдзі Оперы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на музычны чацвер у Мастацкім. 30 мая а 18-й гадзіне ў музеі адбудзецца канцэрт "Лэдзі Оперы" ад выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірыны Лой і студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Кацярыны Дударавай.

Ва ўнікальным канцэрце, дзе на адной сцэне выступяць разам настаўнік і вучань, прагучаць некалькі сцэн з оперы "Яўген Анегін", арыі з оперы "Кармэн", "Севільскі цырульнік", квартэт з оперы "Рыгалета", старажытныя беларускія творы і рамансы, а таксама арыі з опер беларускіх кампазітараў.

Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе Мастацкага (Леніна, 20). Наведаць яго можна па ўваходным білеце. 

Фота
іншыя выставы
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі