У гэты чацвер у Мастацкім музеі – рэканструкцыя далікатнай мазаікі часу эпохі мадэрну, бліскуча адлюстраванай у паэтычных, задуменных і хвалюючых вобразах твораў аднаго з самых загадкавых мастакоў Мінска пачатку XX стагоддзя, класіка беларускага мастацтва – Лейбы Альпяровіча.
Калянкевіч Кацярына Іванаўна – кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI ст. Мастацкага музея.
Месца правядзення: выставачны корпус (К.Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4.
Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй – 22 рублі. Для навучэнцаў і студэнтаў – 11 рублёў.
