Заглянем у залы Мастацкага музея ў льготны дзень. Сёння знатакі мастацтва ўсіх узростаў прыйшлі адкрыць для сябе нешта новае, даведацца больш пра жывапіс, скульптуру і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Для арганізаваных груп навуковыя супрацоўнікі правялі экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі і выставах “Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя”, “Расія–Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”.
Нагадваем – кожны першы панядзелак месяца ўсе катэгорыі грамадзян могуць набыць білет са скідкай 50%. На выставу “Расія–Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” таксама дзейнічае льготны ўваход!
Да сустрэчы ў Мастацкім музеі!