Майстар клас

Майстар-клас па каліграфіі ў Мастацкім

Майстар-клас па каліграфіі ў Мастацкім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

27 кастрычніка (чацвер) у 18:30 у галоўным корпусе музея адбудзецца майстар-клас па каліграфіі “Асновы пісьма шырокаканцовым пяром”.

Яго правядзе выкладчык каліграфіі шырокаканцовым пяром Максім Шэпетунка @graph_calligraph.

Удзельнікі майстар-класа пазнаёмяцца з шырокаканцовым пяром, вывучаць алфавіт і папрацуюць са шрыфтавымі кампазіцыямі, а таксама даведаюцца пра гісторыю і сакрэты каліграфіі і пра тое, чым сучасная каліграфія адрозніваецца ад класічнай.

Заняткі будуць цікавыя тым, хто робіць першыя крокі ў мастацтве каліграфіі і хто ўжо знаёмы з класічнымі кірункамі.

Запіс праводзіцца па спасылцы ў нашым Instagram. Рэгістрацыя абавязковая з прычыны абмежавання колькасці ўдзельнікаў.

Кошт наведвання галоўнага корпуса з удзелам у майстар-класе – 15 руб., у тым ліку і для трымальнікаў карты госця.

Майстар-клас разлічаны на дарослую аўдыторыю.

Запіс спынены!

іншыя выставы
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі