Вянок спрадвеку лічыцца моцным абярэгам. Сваёй формай ён сімвалізуе мір, цэласнасць, завершанасць, абарону. Яго вешалі ў дамах ад сурокаў, для дабрабыту і працвітання, выкарыстоўвалі ў жаночых абрадах.
Вянкі, сплеценыя з рознай травы, нясуць у сабе жыццёвую сілу раслін. Сухія травы ўплецены па крузе – гэта як прыродны гадавы цыкл нараджэння, развіцця і фарміравання. Вянкі, напоўненыя насеннем, даюць пачатак новаму колу жыцця.
Майстар-клас правядуць Паліна Пірагова, Васіль Цімашоў (@echo_minsk) і Дрожжа Аліна, Наўмоўская Ганна.
Запіс праводзіцца па спасылцы ў нашым Instagram. Рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў на экскурсію абмежавана.
Кошт наведвання галоўнага корпуса з удзелам у майстар-класе – 15 рублёў, у тым ліку для трымальнікаў карты госця.
Майстар-клас разлічаны на дарослую аўдыторыю.
Запіс спынены!