Мастацкі музей наведалі кіраўнікі пасольстваў трох краін

Мастацкі музей наведалі кіраўнікі пасольстваў трох краін
13 кастрычніка Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь – Магерам Абыш аглу Аліеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь – Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсіа Клінгл, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь – Гючлю Джэм Ышык.

Для гасцей была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі Мастацкага музея, а таксама экскурсія па выставе з калекцыі Азербайджанскага нацыянальнага музея мастацтваў – "Сатар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў"! 

Кіраўнікі пасольстваў трох краін былі ўражаны калекцыяй Мастацкага музея, з цікавасцю праслухалі расказ аб творчым шляху выдатнага азербайджанскага мастака – Сатара Бахлулзадэ, а таксама пакінулі свае водгукі аб музеі ў Кнізе ганаровых гасцей! 

Дзякуем за высокі візіт і спадзяемся на хуткае супрацоўніцтва!

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі