Выстава

Мора. Неба. Аблокі

Мора. Неба. Аблокі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Мора. Неба. Аблокі” прысвечана адлюстраванню ў беларускім мастацтве ХХ-га стагоддзя прыродных з’яў і разнастайных форм адпачынку чалавека на прыродзе ў розныя поры года.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена звыш 50 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажа і партрэта больш як 30 беларускіх мастакоў мінулай эпохі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Часавы дыяпазон работ, якія дэманструюцца на выставе, ахоплівае перыяд з 1920-х па 1980-я гады – ад графічных лістоў Аркадзя Антонавіча Астаповіча да скульптурнай кампазіцыі Анатоля Пятровіча Кузняцова, ад жывапісных палотнаў Валянціна Віктаравіча Волкава да твораў керамікі Нэлі Георгіеўны Якавенка.

Прырода, як і чалавек, мае свой характар і настрой. Яна пераменлівая: то асляпляльна свеціць сонца, то ўсё неба працята хмарамі, то лье дождж сцяной, то мякка падае снег. Неба можа быць пахмурным,  аблокі – навальнічнымі, а мора – халодным. Змяняецца настрой прыроды. Змяняецца настрой чалавека. Змяняецца характар баўлення часу. Але як бы там ні было, усялякая пара года цудоўная. Гэта вымярэнне са сваёй плынню часу, сваёй прасторай, якая напоўнена асаблівымі фарбамі, пахамі, гукамі, яркімі і незабыўнымі падзеямі. Мы з хваляваннем і трапятаннем акунаемся і паглыбляемся ў прыемныя і шчаслівыя моманты быцця на ўлонні прыроды, якія, пераходзячы з цягам часу ва ўспаміны, сілкуюць душу, служаць крыніцай жыццёвых сіл і творчага натхнення. 

Куратар выставы – Вольга Чарняўская, старшы навуковы супрацоўнік філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі” ў Магілёве; сакуратар – Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Работа выставы працягнецца 
да 2 кастрычніка 2022 года

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні