На 70-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-акварэліст Уладзімір Рынкевіч

На 70-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-акварэліст Уладзімір Рынкевіч
5 снежня 2021 года на 70-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-акварэліст, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Уладзімір Іванавіч Рынкевіч.

Для аматараў і знаўцаў мастацтва імя прадстаўніка віцебскай школы акварэлі з’яўляецца сінонімам пачуццёвага ўспрымання гармоніі колеру і прывабнай гульні форм і фактур. Прыродныя і сацыяльныя з’явы матэрыяльнага свету, асэнсаванне рэчаіснасці, духоўныя пошукі сталі зыходным пунктам для вобразных мастацкіх рашэнняў у творах мастака.

Уладзімір Іванавіч Рынкевіч скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (зараз – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава), вучань выдатнага акварэліста і педагога Фелікса Фёдаравіча Гумена. Ён удала спалучаў творчую, навуковую і педагагічную работу, стаў аўтарам некалькіх кніг па мастацтве, выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Творчая спадчына Уладзіміра Іванавіча Рынкевіча заслужана займае дастойнае месца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама прадстаўлена ў шэрагу абласных і раённых мастацкіх музеяў краіны, у прыватных зборах Беларусі і за мяжой.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь выказвае спачуванне родным і блізкім, сябрам і калегам Уладзіміра Іванавіча Рынкевіча.

Уладзімір Рынкевіч
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень