Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь упершыню прадстаўляе выставачны праект у Азербайджанскай Рэспубліцы!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь упершыню прадстаўляе выставачны праект у Азербайджанскай Рэспубліцы!
12 сакавіка 2025 года ў 18.30 у Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў (вул. Ніязі, 9/11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Ю. Пэн, Я. Кругер. У вытокаў мастацкай адукацыі Беларусі. Жывапіс, графіка са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.

Яскравай падзеяй культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь 2024 года стаў выставачны праект, прысвечаны 170-годдзю з дня нараджэння Юдэля Пэна і 155-годдзю з дня нараджэння Якава Кругера, выпускнікоў Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, мастакоў-педагогаў, якія стаялі ля вытокаў стварэння прафесійнай мастацкай адукацыі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. Для многіх сваіх вучняў яны сталі першымі і найважнейшымі педагогамі ў жыцці.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь упершыню прадстаўляе ў Азербайджанскай Рэспубліцы выставачны праект, створаны на аснове 61 жывапісных і графічных твораў канца ХIХ – сярэдзіны ХХ ст. са збору беларускага музея.

Экспазіцыя ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў уяўляе сабой рэпрэзентацыю творчай спадчыны двух яркіх беларускіх жывапісцаў Юдэля Пэна (1854 – 1937), Якава Кругера (1969 – 1940), а таксама – твораў цэлай плеяды іх вучняў: сусветна вядомых Марка Шагала і Міхаіл Кікоіна, народнага мастака БССР Івана Ахрэмчыка, савецкіх, беларускіх жывапісцаў і графікаў Льва Зевіна, Міхаіла Куніна, Льва Лейтмана, Лазара Рана, Яфіма Раяка, Вячаслава Руцая, Міхаіла Станюты, Саламона Юдовіна, Пятра Явіча – прадстаўнікоў самых розных мастацкіх плыняў і напрамкаў, якія стварылі “партрэт” нацыянальнага мастацтва.

Выстава “Ю. Пэн, Я. Кругер. У вытокаў мастацкай адукацыі Беларусі. Жывапіс, графіка са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” будзе экспанавацца з 06 сакавіка па 04 мая 2025 года.

1
Падзеі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”
Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Сустрэча аматараў Японіі
Сустрэча аматараў Японіі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Праграма да Міжнароднага дня музея
Праграма да Міжнароднага дня музея

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні