Не стала Ірыны Васільеўны Назімавай

Не стала Ірыны Васільеўны Назімавай
10 студзеня 2024 года не стала Ірыны Васільеўны Назімавай, мастацтвазнаўцы, мастака, педагога, аднаго са старэйшых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Ірына Васільеўна нарадзілася 22 лютага 1932 года ў Тбілісі. Тут вызначылася кола яе інтарэсаў. Пасля заканчэння школы яна паступіла на падрыхтоўчыя курсы Акадэміі мастацтваў і завочныя курсы замежных моў у Маскве. У 1951 годзе Ірына Васільеўна становіцца студэнткай першага курса факультэта тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я. Рэпіна (цяпер – Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя Іллі Рэпіна).

Працоўная дзейнасць І.В. Назімавай пачалася ў 1957 годзе ў Мінску, у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. Пазнаёміцца з маладым спецыялістам у Ленінград прыязджала легендарны дырэктар галерэі Алена Аладава. Гэтая сустрэча стане асабліва важнай для Ірыны Васільеўны. Яна будзе называць А.В. Аладаву сваёй «хроснай маці» ў мастацтве, настаўнікам у музейнай справе. Гады працы побач з А.У. Аладавай Назімава будзе лічыць самымі плённымі. Першыя экскурсіі яна правядзе ў невялікай экспазіцыі Карціннай галерэі на пл. Свабоды, потым будзе пераезд у новы будынак на вул. Леніна і перайменаванне галерэі ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Гэтую падзею Ірына Васільеўна жыва апіша ў сваіх успамінах.

Ірына Васільеўна была прадстаўніком пасляваеннага пакалення супрацоўнікаў Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, якое займалася адраджэннем мастацкага збору ў Беларусі. Разам з А.У. Аладавай яна ездзіла ў Маскву і Ленінград да калекцыянераў для набыцця твораў, удзельнічала ў экспедыцыях па ўліку помнікаў культавага мастацтва Беларусі. Але самай важнай і значнай часткай яе працы былі праблемы эстэтычнага выхавання і адукацыі падрастаючага пакалення. Ірына Васільеўна чытала лекцыі і вадзіла экскурсіі ў музеі, займалася метадычнай работай, выкладала ў інстытутах, публікавала артыкулы і нарысы ў часопісах, працавала над стварэннем метадычных рэкамендацый для школьнага курса “Сусветная мастацкая культура”.

Лёс адмераў Ірыне Васільеўне доўгі жыццёвы шлях. Адным з яе запаветных жаданняў апошніх гадоў было падарожжа на радзіму ў Тбілісі. І яна ажыццявіла яго ў 91 год, наведаўшы Грузію разам з дачкой Наталляй. Гэтае падарожжа было насычаным і дынамічным. 

У нашай памяці Ірына Васільеўна застанецца добрым, інтэлігентным чалавекам, адданым сваёй справе прафесіяналам.

Фота
Ірына Васільеўна Назімава
Падзеі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”
Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Сустрэча аматараў Японіі
Сустрэча аматараў Японіі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Праграма да Міжнароднага дня музея
Праграма да Міжнароднага дня музея

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні