Грамадскае абмеркаванне работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2024 года

Грамадскае абмеркаванне работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2024 года
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося грамадскае абмеркаванне работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2024 года.

На грамадскае абмеркаванне былі прадстаўлены наступныя праекты: «Оперны спектакль "Дзікае паляванне караля Стаха" ў новай пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі 2021 года» (аўтарскі калектыў: Маторная А. Д., Лісавенка Т. В., Ламановіч М. І., Громаў В. В., Шабеця Д. А., Кеда А. А.) і «Праектаванне і стварэнне гісторыка-культурнага аб'екта «Мемарыяльны комплекс "Ала" ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці» (аўтарскі калектыў: Бельцюкоў В. У., Ганчароў А. М., Заяц І. В., Малахаў В. Ю., Пярвіцкі С. У., Шах С. М.). 

З уступным словам на мерапрыемстве выступілі старшыня падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры Дулава Кацярына Мікалаеўна і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Конанава Ганна Уладзіміраўна. Работы, прадстаўленыя на суісканне прэмій, усебакова абмяркоўваліся вучонай радай і запрошанымі экспертамі. 

Музычным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства стаў канцэрт студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў рамках творчага праекта «Музычны палілог "Сімфонія жыцця"» да 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень