Выстава

Падарожжа да сябе

Падарожжа да сябе

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Падарожжа да сябе” прымеркавана да 30-годдзя творчай дзейнасці Марыны Бацюковай – беларускай фотамастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў, удзельніцы і куратара шматлікіх выстаў і праектаў у Беларусі і за мяжой.

Выстава знаёміць наведвальнікаў з творчасцю аўтара, прадстаўляе характэрную для яе серыю работ, раскрывае сутнасць шматгадовых творчых пошукаў, іх своеасаблівасць. Марына Генадзьеўна – прыхільніца дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы даследаванняў – паўсядзённасць, псіхалагічныя партрэты асобы, узаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем.

“Падарожжа да сябе” – серыя здымкаў, зробленых падчас падарожжаў па Германіі, Ізраілі, Азербайджане, Грузіі, Францыі і Арменіі ў перыяд 2014–2022 гг. 

У экспазіцыі – візуальны дзённік уражанняў ад асабістага знаёмства з краінамі, мастацкія вынаходкі і ўнікальныя вобразы. Нацыянальны і культурны каларыт краін прадстаўлены манахромнымі фотаздымкамі-гісторыямі, вельмі рэальнымі, дасканалымі, знятымі на плёнку і надрукаванымі ўручную ў класічнай тэхналогіі бромсярэбраных адбіткаў, чыстымі малюнкамі оптыкі.   

1
1
1
1

Работа выставы працягнецца 
да 6 лістапада 2022 года

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень