Падзяка ад Мардоўскага рэспубліканскага музея выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі

Падзяка ад Мардоўскага рэспубліканскага музея выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі
Мардоўскі рэспубліканскі музей выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі накіраваў падзяку Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь за дапамогу ў падрыхтоўцы і арганізацыі выставы “Беларускае сучаснае мастацтва графікі”.

Як адзначаецца ў падзячным лісце, магчымасць паказаць творы беларускіх майстроў гасцям і жыхарам Рэспублікі Мардовія – вялікі поспех і сапраўдны падарунак для аматараў мастацтва.

 Плённае супрацоўніцтва музеяў будзе развівацца ў рамках такіх паспяховых праектаў. 

Нагадаем, што праца выставы “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” працягнецца да 11 снежня 2023 года. Экспазіцыю складаюць 60 твораў, выкананых у розных матэрыялах, тэхніках і стылях – ад буйнафарматных да работ камернага памеру. Літаграфіі, ксілаграфіі, лінагравюра, акварэлі, кампазіцыі пастэллю створаны мастакамі розных пакаленняў – ад мэтраў да нядаўніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Благодарность
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі