Гэты праект закліканы аб’яднаць усіх дзяцей з асаблівасцямі і без, стварыць для іх камфортнае даступнае асяроддзе ў прасторы музея, прапанаваць праявіць і развіць свае творчыя здольнасці, навучыць разумець і адчуваць творы мастацтва, узаемадзейнічаць з імі рознымі спосабамі, акрамя таго, гэта цудоўная форма баўлення вольнага часу з сям’ёй.
Праграма мерапрыемства
13:00 Інтэрактыўны майстар-клас па вырабе паштоўкі з пісьменніцай Наталляй Ігнаценка (галоўны корпус музея)
14:00 Канцэрт дуэта “Браты Моніны” – гітара і балалайка (галоўны корпус музея)
14:00 Інтэрактыўная лакацыя па роспісе папяровага посуду (зала мастацтва краін Усходу)
15:00 Лакацыя «Вясёлыя партрэты» (зала мастацтва краін Захаду)
15:00 Майстар-клас па лепцы з гліны ад Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі (выставачны корпус, запіс пачнецца 06.06 а 12-й гадзіне ў сацсетках музея)
15:30 Інтэрактыўны майстар-клас па вырабе паштоўкі з пісьменніцай Наталляй Ігнаценка (галоўны корпус музея)
16:00 Лакацыя па пляценні з каляровых стужак (зала мастацтва краін Усходу).
16:00 Арт-тэрапеўтычны перфоманс Плэйбек-тэатра «Cвой дах» для дарослых і дзяцей ад 12 гадоў (выставачны корпус)
Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў Мастацкі музей