- 17:00 Канцэрт дуэта “Браты Моніны” – гітара і балалайка.
Удзельнікі: выкладчыкі дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 г. Брэста Юрый Монін і Мікіта Монін
У праграме канцэрта творы А. Пахмутавай, І. Лучанка, В. Алоўнікава, з рэпертуару ВІА “Песняры”, А. Пятрова, Э. Клэптана, Стынга, папуры з кінафільмаў.
Месца правядзення – сяродкрыжжа
- 18:00 Урачыстае адкрыццё і прэзентацыя выставы “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”, пасля якога адбудзецца экскурсія ад куратара выставы – навуковага супрацоўніка Мастацкага Вікторыі Пракошынай.
Месца правядзення – сяродкрыжжа, выстава знаходзіцца на 4 паверсе выставачнага корпуса (К. Маркса, 24)
- 19:00 Куратарская экскурсія па выставе “Колер жніўня” ад Кацярыны Калянкевіч – вядучага навуковага супрацоўніка Мастацкага (па запісе, запіс адкрыецца 08.09 а 12-й гадзіне).
Месца правядзення – 3-ці паверх выставачнага корпуса (К. Маркса, 24)
- 19:30 Інтэрактыўная лекцыя “Ясна і проста. Што такое ясная мова?” ад старшага выкладчыка кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі Кацярыны Юрэвіч.
Ясная мова – гэта мова, даступная людзям, якія маюць цяжкасці ў чытанні і разуменні інфармацыі. На лекцыі вы даведаецеся пра гісторыю з’яўлення яснай мовы, яе асноўныя правілы, прыменіце правілы яснай мовы на практыцы.
Месца правядзення – зала беларускага мастацтва XIX – пачатку ХХ ст.
- 20:00 Музычнае выступленне калектыву “Спеўная майстэрня Дар’і Зуевай”, якое напоўніць залы выставы “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” народнай песняй і створыць асаблівую атмасферу.
Месца правядзення – 4-ты паверх выставачнага корпуса (К. Маркса, 24)
- 20:00 – 22:00 Майстар-клас па лінагравюры ад “Афістон Маркет”, на якім можна самастойна зрабіць паштоўку.
Месца правядзення – пераход у выставачны корпус
- 21:00 Канцэрт інструментальнай музыкі “Восеньскія фарбы” (гітара, скрыпка, віяланчэль, фартэпіяна).
У праграме прагучаць творы І. С. Баха, Ф. Шапэна, Л. Брауэра, А. Глазунова, Э. Гранадаса, У. Уолтана, Дж. Доўланда, Я. Грыдзюшкі, The Beatles.
Месца правядзення – сяродкрыжжа
- 22:00 Лекцыя “Прагулка па Мінску. Горад вачыма беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя” ад Арцёма Лапіцкага – старшага навуковага супрацоўніка Мастацкага.
Месца правядзення – зала беларускага мастацтва ХХ–XXI стст.
На працягу ўсяго вечара – выстава рэтрааўтамабіляў перад уваходам у музей.
Кошт білета ў музей у дзень акцыі будзе 14 рублёў для дарослых, 7 рублёў для навучэнцаў і студэнтаў.