Гуляючы па залах выставы “Два стагоддзі моды ў Мастацкім”, напэўна ў вас узнікне жаданне прымерыць што-небудзь з калекцыі.
Мастацкі музей гатовы выканаць ваша жаданне!
Прапануем пафантазіраваць і стварыць незабыўны вобраз ў адзін клік з дапамогай tryona.com.
Primerka.pro – гэта новы спосаб іграць са стылем. Сэрвіс дазволіць прымерыць некаторыя сукенкі з выставы “Два стагоддзі моды ў Мастацкім” на сваім фотаздымку. Загрузіце фота і выберыце ўбор, які спадабаўся, а штучны інтэлект створыць рэалістычную прымерку, нібы вы ўжо надзелі гэту рэч. Спрабуйце розныя варыянты і эксперыментуйце! Вынік з’яўляецца ўсяго за некалькі секунд.