Вакальныя творы кампазітараў-класікаў, якія стаяць ля вытокаў і прадаўжальнікаў жанру рускага раманса – А. Аляб’ева, А. Гурылева, А. Варламава, М. Глінкі, С. Рахманінава, М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага – “жывы” дзённік жыцця рускага грамадства XIX стагоддзя. Музычная палітра рускага раманса багатая і разнастайная: светлы сум і глыбінныя перажыванні, лёгкая меланхолія, эмацыянальная экспрэсія і нават іронія. Розныя грані гэтага жанру здольныя крануць сэрцы слухачоў.
Раманс – праніклівая споведзь лірычнай гераіні, далучыцца да якой запрашаюць студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Любоў Дабрадушэнка, Ксенія Каханка, Ульяна Рыц, Шэнь Цяохань, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Бігун, лаўрэат міжнароднага конкурсу Анастасія Касьянава, лаўрэат міжнародных конкурсаў Лізавета Усаевіч. Клас дацэнта, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Шведавай. Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Бруянкова. Рэжысёр, вядучая – лаўрэат міжнароднага конкурсу Наталля-Разалія Родзіна.
Кошт – 10 руб. (уваходзіць наведванне пастаяннай экспазіцыі і часовых выстаў).
Даведкі па тэлефоне: (017) 358-88-78.
Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а.
Чакаем вас у нашым музеі!