“Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

“Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак  і 3D-паштовак
З 12.12.2024 па 15.01.2025 у музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” будзе праходзіць тэматычная праграма “Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак.

Ва ўтульнай шляхецкай сядзібе ХІХ стагоддзя вам прадставіцца ўнікальная магчымасць падарыць сабе і сваім блізкім чароўны навагодні настрой, пагрузіцца ў цёплую хатнюю атмасферу. У абстаноўцы свята вы зможаце вырабіць цікавую цацку і незвычайную паштоўку. 

На майстар-класе будуць прымяняцца прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, драўляныя спілы, а таксама розныя дэкаратыўныя элементы. Вы зможаце далучыцца да мастацкай творчасці і стварыць сапраўдныя карціны і памятныя сувеніры, якія заўсёды будуць нагадваць вам пра наведванне нашага музея. Майстар-клас разлічаны на ўсе ўзроставыя групы ад дзяцей да людзей старэйшага ўзросту. 

Кошт мерапрыемства: для навучэнцаў – 7 рублёў, для дарослых – 9 рублёў. Даведкі па тэлефоне (017) 358 88 78.

 Чакаем вас у нашым музеі!

Майстр-клас
Майстр-клас
Майстр-клас
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень