Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы”

Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы”

“Кожная карціна – гэта жывапісная гісторыя!” – першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Казакевіч Марыя Міраславаўна. 

28 жніўня ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы” да 105-годдзя з дня нараджэння мастака. 

“Герой свайго часу, які пакінуў цудоўную творчую спадчыну для ўсіх, хто жыве ў 21 стагоддзі”, – прывітаў гасцей генеральны консул Расіі ў Брэсце Мурашаў Алег Юр’евіч. “Гэта мастак, які адкрыў нам жыхароў Палесся Беларусі, працаўнікоў, абаронцаў айчыны”, – дадаў пра герояў твора Івана Фяцісава Алег Юр’евіч. 

Успамінамі аб творчым жыцці майстра падзялілася Анастасія Іванаўна Фяцісава – дачка Івана Якаўлевіча Фяцісава, патомная мастачка, член Беларускага саюза мастакоў: “Ён заўсёды браў на эцюды з сабой усю сваю сям’ю – мяне, брата і маму…”

За музычнае афармленне ўрачыстага мерапрыемства дзякуем Гарошка Соф’і Аляксееўне, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі. 

Пазнаёміцца з персанажамі твораў Івана Фяцісава можна да 4 кастрычніка ў галоўным корпусе (К. Маркса, 24, пераходная галерэя).

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
11
12
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі