Дзень народнага адзінства. Выстава адной карціны М.І. Манасзона

Дзень народнага адзінства. Выстава адной карціны М.І. Манасзона

Дзень народнага адзінства – 17 верасня – сімвал вернасці памяці продкаў, гістарычнай справядлівасці, непахіснай стойкасці беларускага народа. Дзяржаўнае свята было заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам № 206 Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

У рамках святкавання Дня народнага адзінства Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу адной карціны – жывапіснага твора Монаса Ісакавіча Манасзона (1907–1980) “Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі” (1940).

Монас Манасзон – беларускі жывапісец, выпускнік Віцебскага мастацкага вучылішча (1929), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, майстар гістарычнай карціны.

Твор мастака “Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі” – узор шматфігурнай кампазіцыі “вялікага стылю”. У аснове сюжэта ляжыць сапраўды знакавая падзея ў жыцці нашай краіны – уз’яднанне дзвюх частак адзінай дзяржавы. Кампазіцыйнае рашэнне падкрэслівае трыумфальны, урачысты характар таго, што адбываецца. Манасзон адлюстраваў сучасную яму падзею, выкарыстоўваючы прыёмы пабудовы класічнай акадэмічнай кампазіцыі ў жывапісе. І гэта невыпадкова, бо многія яго выкладчыкі з Віцебскага мастацкага вучылішча з’яўляліся паслядоўнікамі пецярбургскай акадэмічнай школы. Кампазіцыя палатна пабудавана на аснове прынцыпу класічнага трохвугольніка, у які ўпісваецца ўсё дзеянне, разбітае на мізансцэны.

Сёння няма фактычных падстаў меркаваць, што Монас Манасзон з’яўляўся непасрэдным сведкам той падзеі. Аднак можна з дакладнасцю сцвярджаць, што мастаку бліскуча ўдалося перадаць адчуванне радасці і шчасця, якім былі ахоплены жыхары Беластока ў той вераснёўскі дзень, вітаючы салдат-вызваліцеляў Чырвонай арміі.

Выстава будзе працаваць да 6 кастрычніка 2024 года.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень