Цэрэмонія ўрачыстага адкрыцця фотапраекта “У свеце запаведнай прыроды”

Цэрэмонія ўрачыстага адкрыцця фотапраекта “У свеце запаведнай прыроды”
11 лютага 2025 года ў Нацыянальным музеі адбылася цэрэмонія ўрачыстага адкрыцця фотапраекта “У свеце запаведнай прыроды”, прымеркаванага да святкавання 100-годдзя Дзяржаўнай прыродаахоўчай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі:

  • Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вікторыя Аляксандраўна Кузьміна
  • Начальнік навуковага аддзела Дзяржаўнай прыродаахоўчай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” Анастасія Мікалаеўна Рыжкова
  • Намеснік дырэктара кампаніі ITMS па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і сувязям з грамадскасцю Кацярына Уладзіміраўна Богдан
  • Навуковы супрацоўнік Бярэзінскага запаведніка, фатограф Дзяніс Валер’евіч Івковіч 

Музыкальным упрыгожваннем мерапрыемства сталі выступленні навучэнца Мінскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа ім. М. І. Глінкі Арсенія Суцько і студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Цзян Лінюй. Выражаем падзяку за цудоўнае выкананне твораў. 

Урачыстая цэрэмонія завяршылася аглядам экспазіцыі пад акампанемент музыкальнай кампазіцыі “Бярэзінскі запаведнік”, аўтар і выканаўца – адзін з самых прыгожых лірічных галасоў Беларусі Валерый Скаражонак. Запіс музыкальнай кампазіцыі прагучаў у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. 

Мастацкі музей віншуе Бярэзінскі запаведнік з юбілейнай датай і запрашае наведаць фотавыставу “У свеце запаведнай прыроды”, якая пазнаëміць наведвальнікаў з прыгажосцю беларускага края. Выстава экспануецца ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20) да 24 лютага 2025 года.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень