Месцам сустрэчы з майстрам стане яго персанальная выстава «Мікола Бушчык. Жарсць колеру» ў выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24).
Мікола Бушчык — беларускі мастак-экспрэсіяніст, прадстаўнік нацыянальнага авангарду, працуе ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта. Піша алеем і ў тэхніцы акварэлі.
У рамках сустрэчы мастак раскажа пра свой творчы шлях і пазнаёміць гледача з яркімі і самабытнымі творамі, прадстаўленымі на выставе.
Наведаць творчую сустрэчу можна па ўваходным білеце ў выставачны корпус музея. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.