Урачыстае адкрыццё выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»

Урачыстае адкрыццё выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»
28 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву», прымеркаванай да 140-годдзя Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча – аднаго з самых лірычных мастакоў у беларускім пейзажным жывапісе першай паловы ХХ стагоддзя, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

З прывітальным словам выступілі:

Конанава Ганна Уладзіміраўна, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Шаранговіч Наталля Васільеўна, першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў"; Крыштаповіч Сяргей Яўгенавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

На выстаўцы прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, прыватнай калекцыі. Фатаграфіі прадстаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Дзякуем усім партнёрам за ажыццяўленне дадзенага праекта!

Выстава працуе па 13 студзеня 2025 года.

Куратар: Паліна Гарашчэня, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, сакуратар: Наталля Буракоўская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Фота 1
Фота 2
Фота 3
Фота 4
Фота 5
Падзеі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Урачыстае адкрыццё выстаўкі графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
Урачыстае адкрыццё выставы «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»
Урачыстае адкрыццё выставы «Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі