Урачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці"

Урачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці"
8 жніўня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці".

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Карповіч; генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава; старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатольевіч Отчык; старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Філімонава Таццяна Васільеўна; рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Уладзіміраўна Карчэўская; дырэктар Добрушскага раённага краязнаўчага музея Аляксандра Яўгенаўна Шпакава; дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Яўгенавіч Крыштаповіч; прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Міраслава Юзэфаўна Бобрык.

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама 25-годдзя яго работы на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. Творчасць мастака характарызуецца арыгінальным пазнавальным стылем, глыбокім філасофскім зместам, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей, зваротам да сваіх каранёў, любоўю да сваёй зямлі, сваіх бацькоў.

1
1
1
1
1
1
1
1
1
1
Падзеі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”
Літаратурная сустрэча Ганны Барысевіч “Фіялкі для мамы”

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Сустрэча аматараў Японіі
Сустрэча аматараў Японіі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Праграма да Міжнароднага дня музея
Праграма да Міжнароднага дня музея

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні